Умовы далучэньня Беларусі да праграмы добрасуседзтва ЭЗ – ранейшыя

Радыё Свабода Беларускі чыноўнік у рангу намесьніка міністра будзе прысутнічаць у якасьці назіральніка на канфэрэнцыі па палітыцы добрасуседзтва Эўразьвязу, якая адбудзецца ў Брусэлі 3 верасьня. Пра гэта паведамілі нашаму радыё крыніцы ў Эўракамісіі.
Эўракамісар па зьнешніх сувязях Бэніта Фэрэра-Вальднэр заявіла, што Беларусь можа далучыцца да праграмы добрасуседзтва Эўразьвязу толькі тады, калі правядзе дэмакратычныя рэформы. Яна дадала, што рэакцыя афіцыйнага Менску на гэтую прапанову Зьвязу была зусім не пазытыўнай.