<B>У Нясьвіжы сёньня будуць судзіць маладафронтаўцаў

Любоў Лунёва, Менск Сёньня ў Нясьвіскім гарадзкім судзе будуць судзіць сяброў незарэгістраванай арганізацыі "Малады фронт" Насту Азарку, Алеся Жукава І Арцёма Дубскага.
Іх затрымалі ўначы з 24 на 25 жніўня, калі яны наносілі на сьцены будынкаў палітычнае графіці.

Акцыя ладзілася ў падтрымку Насты Азаркі, супраць якой распачатая крымінальная справа за ўдзел у незарэгістраванай арганізацыі.

• У Нясьвіжы затрыманыя чатыры актывісты Маладога фронту, 25.08.2007