Вячаслаў Кулік, Менск На гэтым тыдні Берасьце наведаюць лідэры апазыцыйных партыяў і рухаў. Ужо сёньня тут знаходзіцца адзін з кіраўнікоў Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) Анатоль Ляўковіч. Мае намер прыехаць заснавальнік “Руху “За Свабоду” Аляксандар Мілінкевіч. Пазьней будзе таксама старшыня Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька. Палітыкі зьбіраюцца дамагчыся сустрэчы з Паўлам Севярынцам, арыштаваным у Берасьці на 15 сутак, а таксама пагутарыць зь ягонымі паплечнікамі, якія рыхтуюцца да абароны ў судзе.
У Берасьці ўжо зьявіліся ўлёткі з партрэтамі Паўла Севярынца і лёзунгі “Свабоду Севярынцу!” Людзей на вуліцах заклікаюць падтрымаць актывістаў апазыцыі, суды над якімі пачнуцца неўзабаве. На слупах у Берасьці – лісты з прозьвішчамі міліцыянтаў, якія 19 жніўня затрымлівалі актывістаў апазыцыі. Гаворыць намесьнік старшыні “Руху “За Свабоду” Юрась Губарэвіч:
“Распачынаем інфармацыйную кампанію і лічым, што гэта беспрэцэдэнтныя падзеі. Удзельнікі і арганізатары ўціску на моладзь мусяць быць вядомыя жыхарам Берасьця”.
Далучацца да інфармацыйнай кампаніі ў Берасьці і палітыкі зь Менску. Вось што паведаміў Радыё Свабода старшыня АГП Анатоль Лябедзька:
“У Берасьці мы правядзем акцыю салідарнасьці ў падтрымку Паўла. Ён абсалютна незаконна ўтрымлівацца ў вязьніцы”.
Паводле правераных на сёньня зьвестак, у Берасьці будуць судзіць 16 актывістаў апазыцыі. Усе яны былі затрыманыя 19 жніўня пры арышце Паўла Севярынца. Сярод іх і Любоў Праневіч. Ці палохае дзяўчыну магчымае пакараньне?
“А чаму павінна штосьці палохаць? – запытвае Любоў. – Я ня ведаю, што яны там рыхтуюць, і мяне гэта не цікавіць. Таму што перадусім парушылі мае правы як грамадзяніна. Я адчуваю сябе абсалютна невінаватай у гэтай сытуацыі. Пра страх ня можа быць гаворкі. Абсалютна”.
Любоў Праневіч кажа, што першыя позвы ў суд былі на 22 жніўня. Але, як сьцьвярджае суразмоўца, у судзьдзі Вольгі Сьмірновай здарыўся псыхалягічны зрыў падчас суду над Паўлам Севярынцам.
Пагутарыць з Вольнай Сьмірновай не ўдалося. Яна адмаўляецца ад інтэрвію Радыё Свабода. Удакладніць сытуацыю пагадзіўся берасьцейскі юрыст Уладзімер Вялічкін:
“Апошнім часам я філёзаф-фізіянаміст. Мне было добра відавочна, што пасьля перапынку, калі яна пачала чытаць вырак, твар судзьдзі быў як у чалавека, які перанёс нібыта інсульт ці інфаркт. Разумееце? Мы ад пачатку ведалі, што судзьдзя будзе выконваць чужы загад. Але яна сама не была падрыхтаваная да такога выніку”.
Суд Маскоўскага раёну Берасьця прысудзіў Паўлу Севярынцу 15 сутак арышту. , 22.08.2007 Берасьце: падрабязнасьці затрыманьня ўдзельнікаў сустрэчы з П. Севярынцам, 20.08.2007

19 жніўня ў Берасьці было затрымана каля 40 сябраў апазыцыі, прысутных у арандаваным партыяй БНФ памяшканьні на прэзэнтацыі кнігі Паўла Севярынца “Лісты зь лесу”.