Алег Грузьдзіловіч, Менск У міліцыі Менску заяўляюць, што актораў і гледачоў “Свабоднага тэатру” затрымалі законна – паводле сыгналу суседзяў. Тым часам акторы кажуць пра ўзгодненасьць дзеяньняў міліцыі, АМАПу ды супрацоўнікаў КДБ і ня вераць, што на іх сапраўды паскардзіліся суседзі.
У менскай міліцыі пракамэнтавалі дзеяньні супрацоўнікаў, якія ўвечары 22-га жніўня спынілі спэктакль “Свабоднага тэатру”, што праходзіў у прыватным доме ў Сяльгаспасёлку. Нагадаем: больш за 50 актораў і гледачоў, у тым ліку 5 замежных грамадзян, былі адвезены для высьвятленьня асоб у Савецкі РАУС. І толькі ўначы іх адпусьцілі. Аляксандар Ластоўскі з прэсавай службы менскай міліцыі сказаў:
“Як быў атрыманы званок ад суседзяў пра нейкі шум, міліцыя мусіла дзейнічаць. Але ўсё рабілася паводле закону. А калі нехта лічыць, што ягоныя правы парушылі, дык ёсьць пракуратура, куды магчыма паскардзіцца”.
Паводле спадара Ластоўскага, выбачацца перад акторамі і гледачамі міліцыянтам няма за што.
Рэжысэр “Свабоднага тэатру” Мікалай Халезін магчымасьць абскарджаньня дзеяньняў міліцыі адхіляе: “Толькі дарэмна губляць час”. Мікалай Халезін не выключае, што званок са скаргай ад суседзяў быў сфабрыкаваны. “Чаму разам са звычайнымі міліцыянтамі правяраць званок адразу прыехалі амапаўцы і два супрацоўнікі КДБ?” – дзівіцца рэжысэр. Паводле яго, шуму ў доме не было, а міліцыянты зьявіліся адразу пасьля таго, як французкі пастаноўшчык спэктаклю Крысьціян Бэнэдэці сказаў прадмову, пажадаўшы ўсім добрага прагляду.
“Паўза, можа, сэкунд 20 – і раптам на імправізаваную сцэну выходзіць чалавек, хістаючыся, каротка стрыжаны ды пытаецца: “Што тут адбываецца?” Мне гэта нагадала рэвалюцыйнага матроса са словамі “Хто тут часовыя? Слазь. Скончыўся ваш час”.
Ці сплянавана акцыя супраць тэатру спэцслужбамі? У прэсавай службе КДБ гэтай гісторыі не камэнтуюць.
Вядомы тэатральны рэжысэр Валер Мазынскі не выключае, што гэта была менавіта правакацыя з палітычным падтэкстам.
“Разумееце, гэта шчыруюць паводле адной задачы: нічога не павінна быць вольнага – ані тэатру, ані чаго іншага. Поўны, як у нас кажуць, абшлянг”.
Мікалай Халезін заявіў, што ў выніку дзеяньняў міліцыі сарваны ня толькі адзін спэктакль “Свабоднага тэатру”. Пад пагрозай тэатральны праект з удзелам актораў з васьмі краінаў, які “Свабодны тэатар” рыхтаваў разам са Школай мастацтваў з Амстэрдаму. Праект хацелі рэалізаваць у Менску. “Галяндцы цяпер сумняюцца, ці зможам мы гарантаваць бясьпеку акторам”, – кажа Мікалай Халезін.
Разам з акторамі і гледачамі “Свабоднага тэатру” быў затрыманы Павал Юхневіч, якога ў міліцыі лічаць апазыцыйным актывістам. Паводле зьвестак, на спадара Юхневіча, адзінага з прывезеных у Савецкі РАУС, быў складзены пратакол – за хуліганскія, нібыта, дзеяньні. У прэсавай службе гарадзкой міліцыі пра гэта кажуць: “Ня ведаем”.
“Свабодны тэатар” дзейнічае ў Беларусі два з паловай гады. Пераважна ў ім працуюць самадзейныя акторы, але для пастановак запрашаюць прафэсійных, у тым ліку й замежных, рэжысэраў. У рэпэртуары тэатру 9 спэктакляў. Вядома, што акторы рэпэтавалі й п’есу пра зьніклых у Беларусі. “Свабодны тэатар” зь Беларусі браў удзел у шэрагу тэатральных фэстываляў за мяжой. Сёлета тэатар прынялі ў Эўрапейскую тэатральную канвэнцыю.
“Спэктакаль” скончыўся а палове другой ночы, 23.08.07 Міліцыя ўварвалася на спэктакаль “Свабоднага тэатру”, 22.08.07 М.Халезін: “Адпусьцілі толькі дзяцей. Затое на кватэры французаў робяць ператрус”, 22.08.07