Алег Грузьдзіловіч, Менск Пра гэта пасьпеў паведаміць “Свабодзе” рэжысэр тэатра Мікалай Халезін. “Больш казаць не магу”, -- на гэтых словах сувязь зь Мікалаем Халезіным абарвалася.
Нагадаем, першае паведамленьне пра ўварваньне міліцыянтаў на спэктакль “Адзіннаць кашуль”, які праводзілі акторы “Свабоднага тэатру”, на Радыё Свабода прыйшло а 9-ай гадзіне вечара. Тады акторы яшчэ дакладна ня ведалі, што іх разам з гледачамі адвязуць у пастарунак.