У Ждановічах адбыўся стыхійны мітынг прадпрымальнікаў(абноўлены)

Радыё Свабода У гандлёвым цэнтры Ждановічы ў павільёне “Сьвет моды” адбыўся стыхійны мітынг прадпрымальнікаў.
Мітынг быў справакаваны некалькімі супрацоўнікамі падатковай інспэкцыі, якія зрабілі ў адной прадпрымальніцы кантрольную закупку і пасьля намагаліся сканфіскаваць у яе футры на буйную суму грошай.

Гэта выклікала абурэньне сярод гандляроў, і яны кінуліся бараніць жанчыну. Ахова рынку выклікала міліцыю, аднак міліцыянты не змаглі даць рады натоўпу, які налічваў прыблізна дзьве сотні чалавек. Міліцыянты паклікалі на дапамогу спэцназ.

У выніку прадстаўнікі падаткавай інспэкцыі заявілі, што ініцыятары мітынгу будуць прыцягнутыя да адказнасьці.