Цытаты дня – 14 жніўня

Радыё Свабода .


“Перад Беларусьсю сапраўды сёньня стаіць пытаньне нават ня толькі геапалітычнага выбару, а цывілізацыйнага выбару: ці мы будзем удзельнічаць у стварэньні Бізантыйскай імпэрыі, ці мы будзем удзельнічаць у інтэграцыйных працэсах у Эўропе”.



Лідэр руху “За свабоду” Аляксандар Мілінкевіч – пра Эўрапейскі марш дэмакратычных сілаў



“Камітэт самаабароны створаны ў Сьветлагорску, група абароны прадпрымальнікаў – у Салігорску, група абароны ад канфіскацыі – у Слуцку. Па-рознаму іх называюць. Але сутнасьць адна: спыніць гэтае марадэрства ў адносінах да прадпрымальнікаў. Указ аб сэртыфікацыі – нерэальны для выкананьня прадпрымальнікамі. Прадпрымальнікі – мабільныя людзі: прывозяць тавар, каб адразу яго прадаць. А гэтага зрабіць нельга, бо сэртыфікат афармляецца ажно месяц. Немагчымасьць выкананьня закону вымушае нас супраціўляцца”.



Віктар Гарбачоў, лідэр грамадзянскай кампаніі “За свабоднае разьвіцьцё прадпрымальніцтва”