Тысяча дэманстрантаў выйшла ў Кіеве падтрымаць Блёк Цімашэнкі

Радыё Свабода Больш за тысячу прыхільнікаў Блёку Юліі Цімашэнкі ўзялі ўдзел у дэманстрацыі ў цэнтры Кіева
Яны пратэставалі супраць адмовы ЦВК Украіны зарэгістраваць гэтую партыю, якая мела найвялікшую апазыцыйную фракцыю ў Вярхоўнай Радзе, для ўдзелу у датэрміновых парлямэнцкіх выбарах, прызначаных на 30 верасьня.

ЦВК зьвінаваціла сябраў БЮТ у няправільным афармленьні ў дакумэнтах іх хатніх адрасоў. Цімашэнка называе гэтае рашэньне палітычна матываваным і зьбіраецца абскардзіць яго ў судзе.

Прэзыдэнт Украіны Віктар Юшчанка заклікаў ЦВК зарэгістраваць кандыдатаў ад БЮТ, не чакаючы судовага рашэньня.