Аляксандар Лукашэнка: "Нас проста кінулі"

Радыё Свабода Аляксандар Лукашэнка сёньня патлумачыў, чаму Беларусь доўга не разьлічвалася з газавым доўгам Расеі.
"З 1 студзеня гэтага году мы зьбіралі ўсе 100 працэнтаў аплаты за газ, але не аплачвалі, таму што нам быў абяцаны крэдыт на яго аплату. Нас проста кінулі. Ну кінулі, дык кінулі", – сказаў Лукашэнка ў размове з жыхарамі мястэчка Гервяты Астравецкага раёну.

Беларусь разьлічвала на 1,5 мільярда даляраў крэдыту ад Расеі. Але перамовы на гэты конт паміж Менскам і Масквой зацягнуліся і не прывялі да станоўчага выніку.

Паводле Лукашэнкі, падаражаньне энэрганосьбітаў не адаб''ецца на стабільнасьці нацыянальнай валюты і памерах камунальных плацяжоў.