Палітыка Цытата дня 9 жніўня 09 жнівень 2007, 16:27 Радыё Свабода Старшыня АГП Анатоль Лябедзька пра дзеяньні ўладаў, накіраваныя на скасаваньне рэгістрацыі апазыцыйных партыяў і грамадзкіх арганізацыяў: “Мы разглядаем гэтыя дзеяньні як крыжовы паход супраць апазыцыйных партыяў. Мы выпрацавалі плян канкрэтных захадаў. Гэта фактычна спробы супраціву антыканстытуцыйным дзеяньням уладных структураў. Плян для службовага карыстаньня. Але магу запэўніць, што ён вельмі дакладны. Мы будзем таксама падаваць гэту праблему на разгляд міжнароднай супольнасьці. Бо дзеяньні ўладаў выглядаюць не як нейкі адзіночны выпадак. Гэта можа быць сур’ёзнай зачысткай палітычнай прасторы перад выбарчай кампаніяй у Палату прадстаўнікоў”.