Радыё Свабода На 5.2 працэнта павялічыліся тарыфы жыльлёва камунальнай гаспадаркі за першыя 5 месяцаў 2007 году.
Пры гэтым тарыфы на электразабесьпячэньні і за газ узрасьлі на 20%. Учора міністар жыльлёва-камунальнай гаспадаркі Ўладзімер Белахвостаў падчас дакладу кіраўніку дзяржавы заявіў, што няма падставаў для рэзкага павышэньня тарыфаў на паслугі жыльлёва-камунальнай гаспадаркі для насельніцтва ў сувязі з ростам цэнаў на газ.