<B>На трох моладзевых актывістаў складаюць пратаколы

Любоў Лунёва, Менск Трох актывістаў моладзевага руху, затрыманых мінулай начы, трымаюць у дзяжурнай частцы міліцыі Ленінскага раёну Менску.
Маладыя апазыцыянэры правялі ў пастарунку ўсю ноч. І толькі сёньня раніцай на іх пачалі складаць пратаколы з фармулёўкай “дробнае хуліганства”. Вядома, што сярод затрыманых – Яна Карповіч. Прозьвішчы яшчэ двух чалавек – пакуль невядомыя.

Мінулай начы, паводле апазыцыйнай актывісткі Крысьціны Шацікавай, людзі ў цывільным, якія прадставіліся супрацоўнікамі міліцыі ў барацьбе з арганізаванай злачыннасьцю, уварваліся ў кватэру, якую яна здымае ў Менску.

У кватэры ў гэты час знаходзіліся актывіст апазыцыі Зьміцер Лісіенка зь Віцебску і двое ягоных менскіх сяброў. Яны былі затрыманыя і дастаўленыя ў міліцыю. У Зьмітра забралі расьцяжку "Свабоду Казуліну!"

Дзе зараз знаходзіцца Зьміцер Лісіенка, невядома.