У Горадні зруйнавалі флігель палаца каралеўскага адміністратара

Сяргей Астраўцоў, Горадня У Горадні зруйнавалі правы – паўночны -- флігель палаца каралеўскага адміністратара. Палац з двума флігелямі быў пабудаваны ў 1770-80-я гады і захаваўся да нашага часу. Ён быў часткай забудовы былога прадмесьця Гарадніца, што стварыў каралеўскі стараста, вядомы рэфарматар Антоні Тызэнгаўз.
Паводле “Збору помнікаў Беларусі”, палацавы ансамбаль быў збудаваны ў традыцыях раньняга клясыцызму. Цяпер ён быў цалкам перададзены праваслаўнай эпархіі. Улады запэўнівалі грамадзкасьць, што флігель разбураць не да рэшты і сьцены часткова выкарыстаюць для пабудовы царквы. Але флігель больш не існуе.

На здымку: на месцы флігеля — будаўнічы друз.