Эўразьвяз занепакоены арыштамі моладзевых актывістаў

Алена Струвэ, Менск Камісар Эўразьвязу у вонкавых сувязях і палітыцы добрасуседзтва Бэніта Фэрэра-Вальднэр выказала трывогу ў зьвязку з паведамленьнямі аб арыштах і затрыманьнях, якія паступаюць зь Менску.
Паводле эўракамісара, арышт на 15 сутак Паўла Севэрынца і Алексея Шэіна ды затрыманьні іншых моладзевых актывістаў маюць палітычную падставу. Яна адзначае, што “беларускія законы абмяжоўваюць эфэктыўную дзейнасьць апазыцыі і няўрадавых арганізацый. Летась у турму быў кінуты палітычны апанэнт прэзыдэнта Лукашэнкі Аляксандар Казулін, які дагэтуль знаходзіцца ў зьняволеньні”.

“Я заклікаю беларускія ўлады неадкладна вызваліць ўсіх затрыманых па палітычных матывах”, заявіла Бэніта Фэрэра-Вальднэр.

• У турме ўжо паўтара дзясятка актывістаў, 25.07.2007 • Зьмітра Хведарука трымаюць у міліцыі, 26.07.2007 • Aмбасада ЗША асуджае прысуд Севярынцу і Шэіну, 24.07.2007