Менск: затрымалі яшчэ чатырох маладафронтаўцаў

Любоў Лунёва, Менск Міліцыянты затрымалі на праспэкце Незалежнасьці чатырох актывістаў незарэгістраванай арганізацыі “Малады фронт”. Сярод затрыманых Сяржук Клюеў і Сьцяпан Луцэвіч.
Усіх трымаюць у міліцыі Савецкага раёну Менску.

Маладафронтаўцы лічаць, што іх паплечнікаў могуць абвінаваціць у дробным хуліганстве і арыштаваць на некалькі сутак, каб ізаляваць іх на Дзень незалежнасьці 27 ліпеня.