Уладзімер Глод, Менск Сёньня ў 19.50 менскага часу прэсавая служба расейскага канцэрну “Газпром” паведаміла нашаму Радыё пра перамовы з беларускім канцэрнам “Белтрансгаз” наступнае:
“Перамовы вяліся ўвесь сёньняшні дзень і працягваюцца і цяпер. Яны праходзяць у канструктыўным ключы”.
Адзін з удзельнікаў перамоваў з расейскага боку сказаў нашаму радыё, што шанцаў на завяршэньне перамоваў сёньня фактычна няма: “Але мы спадзяемся, што іх вынікі будуць аб’яўленыя заўтра”, дадаў ён.
Між тым, сёньня да перамоваў з “Газпромам” далучыўся і міністар энэргетыкі Беларусі Аляксандар Азярэц. Ён накіраваны ў Маскву спэцыяльнай пастановай ураду. Тэрмін ягонай камандзіроўкі – да 24 ліпеня.
Прадстаўнікі канцэрну “Белтрансгаз” дамагаюцца адтэрміноўкі плацяжоў за газ, які Беларусь атрымлівала ў першай палове 2007 году.
Паколькі беларускі бок пералічваў у Маскву за кожную тысячу кубамэтраў газу ня 100, а толькі 55 даляраў, узьнікла запазычанасьць прыкладна на 500 мільёнаў даляраў.
Пакуль генэральны дырэктар “Белтрансгазу” Дзьмітры Казакоў вёў перамовы ў Маскве, Аляксандар Лукашэнка сёньня пагадзіўся на прызначэньне на ягонае месца Ўладзімера Маёрава – намесьніка старшыні Гомельскага аблвыканкаму.
С.Багданкевіч: у гісторыі з газам Менск хоча перахітрыць Маскву, 23.07.07 Новы кіраўнік “Белтрансгазу” — з Гомелю , 23.07.07