Затрымалі ўдзельніка аўтапрабегу Алеся Мілінца

Любоў Лунёва Супрацоўнікі міліцыі затрымалі аднаго з кіроўцаў аўтапрабегу Алеся Мілінца, па дарозе з Салігорску на Магілёў. Яго трымаюць у салігорскай міліцыі, міліцыянты дзейнічаюць па такім самым загадзе, як і ўчора, калі былі затрыманыя чатыры аўтамабілі аўтапрабегу ў Дзяржынску.
Моладзевыя актывісты нягледзячы ні на што працягваюць акцыю салідарнасьці з Маладым фронтам і тымі актывістамі арганізацыі, якія адбываюць пакараньне і супраць якіх распачата крымінальная справа. Сёньня ў дзень народзінаў Зьмітра Дашкевіча ўдзельнікі акцыі салідарнасьці наведаюць Шклоў і рознымі спосабамі павіншуюць зьняволенага Зьмітра.

• Маладафронтаўскі аўтапрабег застаўся без аўтамабіляў, 19.07.2007