Аўтапрабег маладафронтаўцаў спыніла ДАІ

Любоў Лунёва, Менск Супрацоўнікі ДАІ затрымалі картэж аўтамабіляў, які ладзіць аўтапрабег салідарнасьці па гарадох, дзе супраць актывістаў “Маладога фронту” завялі крымінальныя справы за ўдзел у незарэгістраванай арганізацыі.
Гэта здарылася неўзабаве пасьля выезду зь Менску, на Берасьцейскай шашы ў раёне матэля. Супрацоўнікі ДАІ забралі правы ў кіроўцаў і прымусілі ехаць у міліцыю гораду Дзяржынску. У дадзены момант аўтамабілі маладафронтаўцаў у суправаджэньні ДАІ рухаюцца ў бок Дзяржынску.