Ворша: намесьнік старшыні райвыканкаму арыштаваны падчас атрыманьня хабару

Радыё Свабода Супраць яго ўзбуджаная крымінальная справа паводле артыкулу 430 Крымінальнага кодэксу (атрыманьне хабару асобай, якая займае адказную пасаду). Службоўцу пагражае ад 8 да 15 гадоў пазбаўленьня волі.
Хабар прызначаўся "вэртыкальшчыку" за спрыяньне ў абвешчаным тэндары на рэканструкцыю адной зь мясцовых адукацыйных устаноў. За станоўчае вырашэньне гэтага пытаньня на карысьць пэўнай камерцыйнай структуры намесьнік старшыні райвыканкаму меркаваў атрымаць 3 тысячы даляраў. Цяпер хабарнік затрыманы і знаходзіцца пад сьледзтвам.