Радыё Свабода
“Гэта наш першы прэзыдэнт. Тут яму трыццаць дзевяць гадоў, ён прыгожы мужчына, разумны, сьмелы, адважны! Але ўжо таго запалу цяпер няма. Мужчына развальваецца фізычна ў пяцьдзясят восем гадоў, і яму трэба ў пяцьдзясят восем гадоў сыходзіць на пэнсію, гэта самы аптымальны варыянт. Мяркую, што ён рэальна ацэньвае свае фізычныя магчымасьці. Бо ў яго ж найцяжэйшая праца! Людзі тут ідуць, і толькі адзін ці два кінуць нешта зьняважлівае, а астатнія радуюцца: “О, гэта Аляксандар Рыгоравіч!”
Самадзейны мастак Алег, які на “Славянскім базары” ў Віцебску прадае за 100 эўра партрэт Лукашэнкі.