Альгерд Невяроўскі, Менск Міністэрства працы і грамадзкай палітыкі Польшчы прыняло рашэньне, якое дае права грамадзянам суседніх краінаў, у тым ліку і Беларусі, легальна працаваць у Польшчы тэрмінам да трох месяцаў.
Адпаведны дазвол польскіх уладаў на працу беларускіх сэзонных працаўнікоў цяпер не патрабуецца. Для атрыманьня беларусу працоўнай візы цяпер ужо хапае толькі запрашэньня ад польскага працадаўцы.
У Міністэрстве працы Польшчы тлумачаць такую палёгку для ўсходніх рабочых тым, што ў Польшчы не хапае адмысловых спэцыялістаў у галінах будаўніцтва, сельскай гаспадаркі і іншых. Бо многія польскія спэцыялісты выехалі па заробкі на Захад.