Радыё Свабода
“Лёс і воля – неразрыўныя. Яны неразрыўныя, як дарога. Калі ты ёю ідзеш, ты вядзеш гэтую дарогу. Але калі ты ўжо прайшоў нейкі кавалак гэтай дарогі, ты яе зламаць ня можаш. Ты яе мусіш цягнуць.
Ты можаш павярнуць трошкі налева, трошкі направа, але ўсё роўна твая дарога будзе ісьці ад пачатку ў канец. І найвялікшы сэнс і найвялікшае заданьне, найвялікшае прызваньне і воля чалавека – каб гэты шлях не ішоў некуды ўніз, у спад, а ўзвышаўся.
Такім чынам, лёс – гэта дарога. Воля – гэта або дарога будзе правальвацца, западаць, або будзе ўзвышацца”.
Паэт Алесь Разанаў – у часе выступу на фэстывалі “Месяц аўтарскага чытаньня” ў чэскім Брне.