Завяршылася прэзэнтацыя “Начной чытанкі”

Севярын Квяткоўскі, Менск Цягам 27, 28 і 29 чэрвеня штовечар у менскай кавярні “Добрыя мысьлі” гучалі творы некалькіх дзясяткаў літаратараў. Вядомыя і пачаткоўцы, паэты і празаікі – удзельнікі перадачы радыё “Свабода” – “Начная свабода”, у межах якой цягам году гучаў праект “Начная чытанка”: разам 50 аўтараў. Адам Глёбус, Джэці, Лера Сом, Марыйка Мартысевіч, Віктар Жыбуль, Сяргей Вераціла і шмат іншых дэклямавалі свае творы.
Карэспандэнт: “Прэзэнтацыя “Начной чытанкі” адбываецца ў непрымусовай атмасфэры: расстаўленыя столікі, заля нагадвае сапраўднае кабарэ. Імпрэзу вядзе адзін з укладальнікаў “Начной чытанкі” Аляксей Знаткевіч:

“Калі ласка, усё для вас, усё для народу!”


Вядучы імпрэзы Аляксей Знаткевіч

Вера Бурлак (Джэці) – начытвала верш для першага рэклямнага роліка “Начной чытанкі” зь немаўлятам на руках, на прэзэнтацыю прыйшла з сынам Кастусём, і прачытала новыя вершы, напісаныя ад імя немаўлят, і маці, што рыхтуюцца нарадзіць:

“З цыклю “Дзесяць немаўлят”, “Напярэдадні”. Вытыркаюцца вежы, нібы цьвікі з адваротнага боку тонкае дошкі. Я зразумею хто ты такі – засталося трошкі…”


Вера Бурлак (Джэці)


Віктар Жыбуль

Віктар Жыбуль: “Званіў у лесе тэлефон на кінутым лесапавале, па лесе бегаў салдафон, гэта яму патэлефанавалі…”


Вераніка Бяльковіч


Марыйка Мартысевіч


Зьміцер Плакс

Аляксей Знаткевіч нагадаў, што ад ліпеня праграма “Начная чытанка” працягнецца з новымі аўтарамі, і заклікаў ахвочых прапаноўваць свае імёны аўтараў. Той, хто напіша найбольш поўны і цікавы сьпіс, атрымае прыз – радыёпрымач, на якім сярод іншага можна слухаць радыё “Свабода”.


Прэмію ад беларускай Свабоды, прымач, атрымаў Вадзім Болбас


Ягор Маёрчык апавядае пра пачатак новай “Начной чытанкі” на Свабодзе


Наведнікі імпрэзы