У Беларусі пачынаюць дзейнічаць антыдопінгавыя законы

Уладзімер Глод, Менск У Беларусі любога спартоўца — незалежна ад прафэсійнай клясы й віду спорту — цяпер у любы момант можна прыцягнуць да антыдопінгавага кантролю.
Гэта стала магчымым пасьля таго, як сёньня Палата прадстаўнікоў унесла зьмены ў закон “Аб фізычнай культуры і спорце”.

Як адзначыў міністар спорту і турызму Беларусі Аляксандар Грыгараў, “Цяпер будуць караць ня толькі за ўжываньне допінгу, але нават і за спробы такога ўжываньня. Гэта дазволіць прыпыняць спробы захоўваць і прымушаць спартоўцаў ужываць допінгавыя рэчывы”.

Сярод беларускіх спартоўцаў, якіх міжнародныя арганізацыі ў розны час дыскваліфікавалі за ўжываньне допінгу, такія вядомыя атлеты, як Яніна Карольчык, Вадзім Сашурын, Генадзь Аляшчук ды іншыя.