Алесь Дашчынскі, Менск Сёньня, напярэдадні ўвядзеньня санкцыяў Эўразьвязу, у Менск прыбыла місія Міжнароднай арганізацыі працы. Яе ачольвае выканаўчы дырэктар Міжнароднага бюро працы Кары Тапіёла. Падчас рабочага візыту дэлегацыя сустрэнецца з прадстаўнікамі ўраду і сацыяльнымі партнэрамі.
Міжнародная арганізацыя працы зрабіла выснову пра тое, што ў Беларусі парушаюцца правы незалежных прафсаюзаў. Гэта будзе мець вынікам санкцыі Эўразьвязу, якія пачнуць дзейнічаць ад 21 чэрвеня.
Пры такім разьвіцьці сытуацыі беларускі ўрад запрасіў у Менск місію Міжнароднай арганізацыі працы і паабяцаў працягнуць супрацоўніцтва з сацыяльнымі партнэрамі ў краіне.
Падчас візыту місіі, які будзе доўжыцца да 23 чэрвеня, плянуецца абмеркаваньне падрыхтаванага ўрадам законапраекту “Аб прафсаюзах”.
МАП заклікае беларускі ўрад правесьці кансультацыі з усімі сацыяльнымі партнэрамі, каб у праект і практыку права ўнесьці дэмакратычныя зьмены.
Заўтра, калі пачнуць дзейнічаць санкцыі Эўразьвязу, місія возьме ўдзел у паседжаньні адмысловай Рады для ўдасканаленьня заканадаўства ў працоўнай і сацыяльнай сфэрах.
“Што значыць — пойдзем? Даўно працуе ўрад над выкананьнем гэтых рэкамэндацыяў. І на Міжнароднай канфэрэнцыі працы камітэт па нормах пацьвердзіў прагрэс у выкананьні шэрагу рэкамэндацыяў. Што значыць — пойдзем ці ня пойдзем? Мы ідзем, мы выконваем іх”, — заявіла спадарыня Колас.
Прэсавы сакратар Міністэрства працы Галіна Трафіменка сказала:
“Ніякага камэнтару для прэсы мы сёньня яшчэ даць ня можам. Мы ж ня ведаем, зь якім настроем, як пройдуць перамовы. Таму, можа быць, заўтра. Можа быць”.
Місія мяркуе сустрэцца зь міністрамі працы і замежных справаў. Паводле прадстаўніка Міжнароднай арганізацыі працы, пытаньне санкцыяў вырашана Эўразьвязам і яно ня ёсьць нагодай для сустрэчы.
Спадар Ярашук не выключае, што беларускія ўлады і надалей будуць займацца маніпуляцыямі:
“Створаны прэцэдэнт, і нашаму ўраду трэба вельмі сур’ёзна ставіцца да гэтай сытуацыі. Хай ім галава баліць. Яны стварылі сытуацыю, няхай і вырашаюць. Мы гатовыя на канструктыўнае ўзаемадзеяньне.
Мы заўтра распаўсюдзім нашу заяву з нагоды прыняцьця рашэньня Эўразьвязам. Толькі ў тым выпадку, калі насамрэч будуць выконвацца рэкамэндацыі, можна разьлічваць і на нашу ініцыятыву вяртаньня гэтых прэфэрэнцыяў. Вось толькі ў гэтым выпадку”.
Беларусь выключаць з Генэральнай сыстэмы гандлёвых прэфэрэнцыяў Эўразьвязу, 18.06.2007 Эўразьвяз пазбавіў Беларусь гандлёвых прэфэрэнцыяў, 16.06.2007 Беларусь – другі выпадак пазбаўленьня прэфэрэнцый пасьля Бірмы, 16.06.2007 М.Залескі: ад адмены прэфэрэнцыяў мы страцім паўмільярда даляраў, 16.06.2007 А.Мілінкевіч: "Прэфэрэнцыі даюцца краінам, у якіх захоўваюцца пэўныя стандарты", 16.06.2007 Сэрж Гаяр: “Ніхто ня верыць у нейкі раптоўны прагрэс у Беларусі”, 16.06.2007
Пры такім разьвіцьці сытуацыі беларускі ўрад запрасіў у Менск місію Міжнароднай арганізацыі працы і паабяцаў працягнуць супрацоўніцтва з сацыяльнымі партнэрамі ў краіне.
Падчас візыту місіі, які будзе доўжыцца да 23 чэрвеня, плянуецца абмеркаваньне падрыхтаванага ўрадам законапраекту “Аб прафсаюзах”.
МАП заклікае беларускі ўрад правесьці кансультацыі з усімі сацыяльнымі партнэрамі, каб у праект і практыку права ўнесьці дэмакратычныя зьмены.
Заўтра, калі пачнуць дзейнічаць санкцыі Эўразьвязу, місія возьме ўдзел у паседжаньні адмысловай Рады для ўдасканаленьня заканадаўства ў працоўнай і сацыяльнай сфэрах.
Алена Колас: “Урад даўно працуе над выкананьнем гэтых рэкамэндацыяў”.
Старшыня гэтай рады, першы намесьнік міністра працы Алена Колас, сказала, што журналістаў на гэтае паседжаньне ня пусьцяць. А ці пойдзе беларускі бок насустрач рэкамэндацыям МАП?“Што значыць — пойдзем? Даўно працуе ўрад над выкананьнем гэтых рэкамэндацыяў. І на Міжнароднай канфэрэнцыі працы камітэт па нормах пацьвердзіў прагрэс у выкананьні шэрагу рэкамэндацыяў. Што значыць — пойдзем ці ня пойдзем? Мы ідзем, мы выконваем іх”, — заявіла спадарыня Колас.
Прэсавы сакратар Міністэрства працы Галіна Трафіменка сказала:
“Ніякага камэнтару для прэсы мы сёньня яшчэ даць ня можам. Мы ж ня ведаем, зь якім настроем, як пройдуць перамовы. Таму, можа быць, заўтра. Можа быць”.
Місія мяркуе сустрэцца зь міністрамі працы і замежных справаў. Паводле прадстаўніка Міжнароднай арганізацыі працы, пытаньне санкцыяў вырашана Эўразьвязам і яно ня ёсьць нагодай для сустрэчы.
Аляксандар Ярашук: “Толькі ў выпадку, калі насамрэч будуць выконвацца рэкамэндацыі, можна разьлічваць на нашу ініцыятыву вяртаньня прэфэрэнцыяў.”.
Старшыня Беларускага кангрэсу дэмакратычных прафсаюзаў Аляксандар Ярашук таксама сустрэнецца зь місіяй МАП.Спадар Ярашук не выключае, што беларускія ўлады і надалей будуць займацца маніпуляцыямі:
“Створаны прэцэдэнт, і нашаму ўраду трэба вельмі сур’ёзна ставіцца да гэтай сытуацыі. Хай ім галава баліць. Яны стварылі сытуацыю, няхай і вырашаюць. Мы гатовыя на канструктыўнае ўзаемадзеяньне.
Мы заўтра распаўсюдзім нашу заяву з нагоды прыняцьця рашэньня Эўразьвязам. Толькі ў тым выпадку, калі насамрэч будуць выконвацца рэкамэндацыі, можна разьлічваць і на нашу ініцыятыву вяртаньня гэтых прэфэрэнцыяў. Вось толькі ў гэтым выпадку”.
Ад 21 чэрвеня Эўразьвяз скасоўвае гандлёвыя льготы для тавараў, якія экспартуюцца зь Беларусі. У зьвязку з гэтым імпарт зь Беларусі будзе абкладацца стандартнымі эўрапейскімі мытамі. Яны на 3 працэнты вышэйшыя за прывілеяваныя тарыфы, якімі Беларусь карысталася дагэтуль.
Раней Эўразьвяз адмяняў гандлёвыя прэфэрэнцыі для Бірмы ў 1999 годзе.