Ці адбыліся затрыманьні ў Менскім транзытным банку?

Алег Грузьдзіловіч, Менск Зьвесткі пра затрыманьне кіраўнікоў Менскага транзытнага банку зьявіліся ў інтэрнэце 20 чэрвеня ў першай палове дня. Была спасылка на неназваныя крыніцы ў банку. Пазьней зьявіліся зьвесткі, што затрымалі супрацоўнікаў валютнай управы банку.
У другой палове дня банк афіцыйна абверг гэтыя зьвесткі. “Увесь банк і ягонае кіраўніцтва ў прыватнасьці працуюць у нармальнай абстаноўцы, у штатным рэжыме”, — паведаміла прэсавая служба банку.

Старшыня праўленьня банку Андрэй Жышкевіч патлумачыў зьяўленьне інфармацыі пра банк “працай нядобрасумленных канкурэнтаў”.

У КДБ Беларусі адмовіліся камэнтаваць зьвесткі пра падзеі ў Менскім транзытным банку і пра ўдзел у гэтых падзеях супрацоўнікаў КДБ.