Каб сяброў не цягалі ў КДБ

Любоў Лунёва, Менск Актывісты незарэгістраванай арганізацыі “Малады фронт” наведалі ў Баранавічах пракуратуру, КДБ і міліцыю. Яны патрабавалі спыніць крымінальны перасьлед баранавіцкіх актывістаў “Маладога фронту”.
У крымінальнай справе, распачатай КДБ супраць “Маладога фронту” за удзел у незарэгістраванай арганізацыі, фігуруе Яраслаў Грышчэня. Хлопца некалькі разоў выклікалі на допыты ў пракуратуру і КДБ.

Маладафронтаўцы пад час наведваньня КДБ і пракуратуры не маглі зьвязацца з Яраславам, у таго не адказваў мабільны тэлефон. Толькі калі дэлегацыя вярталася ў Менск, Грышчэня патэлефанаваў сваім сябрам і паведаміў, што яго ад ранку трымалі на допыце ў КДБ.

Маладафронтаўцы аналягічную акцыю салідарнасьці ладзілі ў Салігорску. Яны заплянавалі паездкі ў Нясьвіж, Горадню і Магілёў.