Алег Грузьдзіловіч, Менск “Навошта мяне прывезьлі, ніхто не тлумачыць. Казалі, што, магчыма, са мной нехта пажадае сустрэцца, але пакуль гэты чалавек не зьявіўся. Чакаю”, — паведаміў Артур Фінькевіч пасьля 17-й гадзіны.
У тое, што проста цяпер вырашаецца пытаньне аб ягоным датэрміновым вызваленьні, Артур Фінькевіч ня верыць.
У спэцкамэндатуры адвакату актывіста Аляксандру Галіеву адмовіліся камэнтаваць зьвесткі адносна Фінькевіча, запатрабаваўшы даслаць пісьмовы запыт.
Нагадаем, Артур Фінькевіч быў пакараны двума гадамі “хіміі” за графіці палітычнага зьместу. З гэтага тэрміну ён адбыў паўтара году.