Любоў Лунёва, Менск Супрацоўнікі салігорскай міліцыі затрымалі актывіста руху “За Свабоду” Паўла Батуева.
Павал разам са сваімі паплечнікамі разьвешваў у горадзе расьцяжкі “Свабоду маладафронтаўцам”.
Калі моладзевыя актывісты вывешвалі чацьвёртую расьцяжку, да іх падыйшлі міліцыянты і затрымалі Паўла Батуева.
Цяпер ён знаходзіцца у дзяжурнай частцы салігорскай міліцыі.