Іна Студзінская, Менск Сёньня Ўсясьветны дзень без тытуню. Усясьветная арганізацыя аховы здароўя зацьвердзіла гэты дзень у 1987 годзе, каб прыцягнуць ўвагу да тытунёвай залежнасьці. Тады перад міжнароднай супольнасьцю паўстала задача — дамагчыся, каб у ХХІ стагодзьдзі праблема паленьня зьнікла. Але гэтак не адбылося. Паводле зьвестак Усясьветнай арганізацыі аховы здароўя, кожныя шэсьць з паловай сэкунд ад хваробы, выкліканай паленьнем, памірае чалавек. У Беларусі паліць кожны трэці — амаль 33 працэнты насельніцтва.
Пастаянна паляць 23 працэнты беларусаў, час ад часу –10
Рэспубліканскі цэнтар гігіены, эпідэміялёгіі й грамадзкага здароўя і Інстытут сацыялёгіі Акадэміі навук нядаўна правялі сацыялягічнае дасьледаваньне.
Паводле атрыманых зьвестак, пастаянна паляць 23 працэнтаў беларусаў, час ад часу — амаль 10 працэнтаў. Кожны другі мужчына і кожная пятая жанчына паляць.
Праўда, галоўны спэцыяліст Міністэрства аховы здароўя Вольга Бартан сьцьвярджае, што ў апошнія пяць гадоў паліць беларусы сталі менш:
“Доля тых, хто паліць, зьнізілася з 41,6% у 2001 годзе да 32,3% у 2006 годзе. Наагул, самыя высокія паказчыкі паленьня сярод часова беспрацоўных (паляць каля 60%), рабочых, будаўнікоў, працаўнікоў транспарту (да 55%), прадпрымальнікаў і працаўнікоў сельскай гаспадаркі”.
Найменш паляць хатнія гаспадыні й пэнсіянэры
Вольга Бартан таксама сьцьвярджае, што ў некаторых выпадках забароны і жорсткія захады спрацоўваюць. Асабліва сярод законапаслухмяных грамадзянаў:
“Доля тых, хто кінуў паліць, найвышэйшая сярод ваеннаслужачых і супрацоўнікаў праваахоўных органаў — амаль 25%, а таксама кіраўнікоў вышэйшага і сярэдняга ўзроўню”.
А вось найменш курцоў сярод хатніх гаспадыняў і непрацоўных пэнсіянэраў (12%).
У Беларусі ўсё больш месцаў, дзе паліць забаронена
У Беларусі ва ўсіх установах адукацыі, культуры, шпіталях, паліклініках, адміністрацыйных будынках, у многіх рэстарацыях, барах, кавярнях паленьне катэгарычна забаронена. Нельга паліць і на тэрыторыі навучальных установаў і паркаў — але гэта амаль не выконваецца. Паляць у кутках, прыбіральнях, на лесьвіцах...
Гэтыя апытаньні маладых людзей я запісала ў парку імя Горкага, тэрыторыю якога, дарэчы, летась абвясьцілі зонай, дзе паленьне забаронена.
Дзяўчына: “Ой, у нас цяпер экзамэны, у нас нэрвы...”
Карэспандэнтка: “А вы ведаеце, што паліць шкодна?”
Дзяўчына: “Так, так. Але пакіньце нас у спакоі, калі ласка. У нас нэрвы”.
Карэспандэнтка: “Як вы думаеце, можна змагацца з паленьнем забаронамі? Штрафаваць за паленьне ў грамадзкіх месцах?”
Спадарыня: “Не. Усе ведаюць, што шкодна, але як палілі, так і будуць паліць”.
Карэспандэнтка: “А вы паліце самі?”
Спадарыня: “Зрэдку”.
Карэспандэнтка: “Я бачу ў вас цыгарэты. Колькі гадоў паліце?”
Малады чалавек: “Сем”.
Карэспандэнтка: “Ведаеце, што гэта шкодна?”
Малады чалавек: “Так, ведаю. Але гэта такая своеасаблівая гімнастыка для майго арганізму”.
Карэспандэнтка: “А забаронамі можна вырашыць гэтую праблему — шалёнымі штрафамі, вельмі жорсткімі захадамі?”
Малады чалавек: “Можна, але не для ўсіх. Мяне, да прыкладу, не запалохаеш”.
Карэспандэнтка: “Ваш сябра паліць — вам гэта падабаецца?”
Дзяўчына: “Не, не падабаецца”.
Малады чалавек: “А сама?!” (Гучны дружны сьмех.)
І яшчэ дзьве лічбы: сярод 37 тысяч рэгістраваных штогоду захворваньняў на рак больш за 11 тысяч зьвязаныя з паленьнем.