Альгерд Невяроўскі, Менск Актывіст менскай эвангельскай царквы Яна Прадвесьніка, грамадзянін Польшчы Яраслаў Лукасік сёньня быў выкліканы ў аддзел грамадзянства й міграцыі Цэнтральнага раённага ўпраўленьня ўнутраных справаў Менску.
За пропаведзь на несанкцыянаваным набажэнстве ў сьвята Тройцы 27 траўня ён аштрафаваны на 31 тысячу рублёў. Яраславу Лукасіку загадалі да 7 чэрвеня пакінуць Беларусь, а таксама на пяць гадоў забаранілі ўяжджаць у краіну.
Сёньня да будынку ўправы міліцыі Цэнтральнага раёну Менску разам зь Яраславам Лукасікам прыйшлі жонка Натальля, дзеці Ян, Марцін і Міра, а таксама сябры-адзінаверцы з царквы Яна Прадвесьніка.
Прычынай выкліку стаў пратакол, складзены міліцыянтамі ў мінулую нядзелю. Яраслава Лукасіка разам з пастарам Антонам Бокунам абвінавацілі ў правядзеньні несанкцыянаванага набажэнства, на галоўнае для ўсіх хрысьціянаў веры эвангельскай сьвята Тройцы.
Антона Бокуна суд аштрафаваў на 620 тысяч рублёў.
Пастар шкодзіць нацыянальнай бясьпецы
А 8 траўня міліцыя Мядзельскага раёну анулявала Яраславу Лукасіку дазвол на сталае пражываньне ў Беларусі. Яму загадалі да 7 чэрвеня пакінуць тэрыторыю краіны.
Улады лічаць, што дзейнасьць пастара Лукасіка “накіраваная на нанясеньне шкоды нацыянальнай бясьпецы Рэспублікі Беларусь у галіне міжканфэсійных дачыненьняў”. Яго таксама абвінавацілі ва ўдзеле ў нелегальных сходах радыкальна настроеных палітызаваных груповак.
Сёньня размова Яраслава Лукасіка з начальнікам Цэнтральнай управы міліцыі адбывалася ў прысутнасьці консула Польшчы Міраслава Ягельскага.
За казаньне пропаведзі ў часе несанкцыянаванага набажэнства спадар Лукасік аштрафаваны на 31000 рублёў. Яму цягам 5 гадоў нельга ўяжджаць у Беларусь.
Яраслаў Лукасік так пракамэнтаваў рашэньне ўладаў:
“Гэта беззаконьне. Мая жонка і дзеці беларусы. І я добрую частку свайго жыцьця аддаў Беларусі. А мяне абвінавачваюць у нанясеньні шкоды нацыянальнай бясьпецы. Да мінулай нядзелі не было ніякага пратаколу пра маю рэлігійную дзейнасьць. А штраф далі па мінімуме. Як і ўсім — апошнім часам даюць мінімальныя пакараньні”.
А вось меркаваньне яго жонкі Натальлі:
“Некалі мы прынялі сьвядомае рашэньне быць у Беларусі. І мы не павінны пытацца ні ў каго дазволу — можна, ці не нам прапаведаваць. Ёсьць Бог, якому мы служым. І мы маем права расказваць людзям. Сьведчыць пра яго цуды й веліч. І тое, што цяпер адбываецца, гэта беззаконьне, супраць якога мы павінны пратэставаць”.
Натальля Лукасік ужо зьвярталася ў адміністрацыю прэзыдэнта і ў Міністэрства ўнутраных справаў з патрабаваньнем не высылаць мужа і не разьбіваць сям’ю. Але безвынікова.
Юрыст з царквы “Новае жыцьцё” Сяргей Луканін таксама лічыць, што штраф і высылка пастара Лукасіка зь Беларусі незаконныя.
У нядзелю а 18-й гадзіне ў царкве “Благодать”, што на вуліцы Гурскага ў Менску, адбудзецца агульнагарадзкая малітва вернікаў. Яны будуць маліцца за тое, каб улады перасталі арыштоўваць сьвятароў і забараняць рэлігійныя сходы.
КДБ затрымала пастара Яраслава Лукасіка, 27.05.2007 Узмацняецца ціск на сьвятароў і вернікаў, 18.05.2007 Пастара Антося Бакуна аштрафавалі, 28.05.2007 Белорусские власти высылают евангельского христианина, “Новая жизнь”, 17.05.2007
Яраслаў Лукасік пражыў у Беларусі больш за 14 гадоў
Жонка і дзеці пастара патрабуюць каб іх сям’ю не разьбівалі
Зь імі салідарныя і сябры-вернікі