Літва зацікаўлена ў разьмяшчэньні проціракет на сваёй тэрыторыі

Радыё Свабода Міністар абароны Літвы Юозас Алексас заявіў, што Літва зацікаўлена ў разьмяшчэньні на сваёй тэрыторыі проціракетных сыстэм па прыкладу Польшчы і Чэхіі. Пра гэта літоўскі міністар заявіў на прэс-канфэрэнцыі па выніках візыту ў Малдову.
“Гэтыя сыстэмы патрэбныя нашай краіне. Ёсьць пагроза, што праз некалькі гадоў у нестабільных краінах знойдуцца тэхнічныя магчымасьці для атакі. Мы павінны стрымаць гэты працэс. Адным з рашэньняў зьяўляецца проціракетная сыстэма, якую прапануе НАТО. Такім чынам, мы хацелі б абязшкодзіць атамную электрастанцыю, якую плянуецца пабудаваць у нашай краіне”, - заявіў Юозас Алексас.

Ён ня згодны зь меркаваньнем, што ўстаноўка проціракетных сыстэм ва Ўсходняй Эўропе накіравана супраць Расеі і ёсьць крокам да новай халоднай вайны.

Юозас Алексас таксама сказаў, што малдаўскія вайскоўцы могуць далучыцца да міратворчай місіі НАТО ў Аўганістане.