Альгерд Невяроўскі, Менск Пакуль чыталі прысуд маладафронтаўцам, каля будынку Савецкага райсуду Менску ішоў мітынг у іхную падтрымку. Пазьней палітыкі, праваабаронцы і грамадзкія дзеячы камэнтавалі прысуд. Многія лічаць, што мяккі вырак яшчэ ня сьведчыць пра лібэралізацыю.
Калі Наста Палажанка, Зьміцер Хведарук, Барыс Гарэцкі й Алег Корбан разам са сваякамі й сябрамі ўвайшлі ў судовую залю, некалькі дзясяткаў моладзевых актывістаў сталі шэрагам насупраць судовага будынку.
У руках яны трымалі транспарант з надпісам “Беларусь для Хрыста”, бел-чырвона-белы сьцяг, балёнікі й кветкі. Яшчэ больш за сто чалавек чакалі побач зь мітынгоўцамі.
Акцыяй кіраваў Павал Севярынец:
“Сёньня выносяць прысуд “Маладому фронту”. Гэта фронт будучыні! І мы з вамі гукаем: “Ма-ла-ды фронт!”
Хвілінаў празь пятнаццаць праз СМС-кі ўдзельнікам акцыі паведамілі вынікі прысуду.
Першым для Беларускай Свабоды гэты вырак пракамэнтаваў Аляксандар Мілінкевіч:
“За сваю барацьбу яны заслужылі ордэны й мэдалі, а не пакараньня. Гэта перамога — бо была салідарнасьць у Беларусі. Была шырокая міжнародная салідарнасьць. Гэтае дадае ўсім духа ды паказвае, што страх можна разбураць актыўнай дзейнасьцю”.
А вось меркаваньне пратэстанцкага пастара Яраслава Лукасіка:
“Гэта беззаконьне! Маладых людзей, якія любяць сваю краіну, штрафуюць. Хаця пару месяцаў таму ўсё выглядала горш, чым цяпер”.
Каля суду чакала завяршэньня працэсу Сьвятлана Завадзкая:
“Ганьба нашай уладзе, таму што гэтых маладых людзей трэба было выпускаць без усялякага прысуду”.
Пасьля абвяшчэньня прысуду Барыс Гарэцкі й ягоныя сябры падзякавалі ўсім, хто падтрымліваў іх.
Ганаровы старшыня ПЭН-цэнтру Лявон Баршчэўскі гаворыць, што нягледзячы на мяккі прысуд праблема беззаконьня ў Беларусі застаецца:
“Усе абставіны паказвалі, што прысуд ня будзе самым жорсткім. Бо ўлада мусіць лічыцца з тымі абставінамі, у якія трапіла. Але беззаконьне ў краіне застаецца, дзейнасьць гэтых крымінальных артыкулаў не скасаваная. Таму трэба змагацца, каб не было падставаў для такіх судзілішчаў”.
Са спадаром Баршчэўскім згодны праваабаронца Алесь Бяляцкі:
“З аднаго боку, мы вельмі ўсьцешаныя, што маладыя людзі засталіся на свабодзе. І пакараньне ня ёсьць аж такім суворым. Мы вельмі задаволеныя такім вынікам. І з другога боку, рэпрэсіўны мэханізм беларускай дзяржавы застаецца”.
Мяккі прысуд ёсьць вынікам салідарнасьці беларускіх апазыцянэраў і іх заходніх партнэраў, але ў моладзі праблемы застаюцца, лічыць лідэр БНФ Вінцук Вячорка:
“Усё роўна маладыя людзі застаюцца вінаватыя. Над імі вісіць дамоклаў меч у іх палітычных паводзінах. У любы момант іх зноў могуць прыцягнуць да адказнасьці”.
Спэцназаўцы ў форме і ў цывільным абкружылі будынак суду
Міліцыянты назіралі за мітынгам абыякава
Павал Севярынец заскандаваў: «Якім судом ты судзіш, такім судзім і будзеш!»
Пад бел-чырвона-белым сьцягам Хрыста
Справа маладафронтаўцаў разглядалася ў самай вялікай залі
На лаве падсудных
Маладафронтаўцы, узяўшыся за рукі, памаліліся перад агалошаньнем прысуду
Барыс Гарэцкі, Алег Корбан, Зьміцер Хведарук...
... і Наста Палажанка --- удзячныя ўсім, хто іх падтрымліваў