Зварот супраць разбурэньня старой Горадні падпісалі 789 чалавек

Сяргей Астраўцоў, Горадня Пракурору Гарадзенскай вобласьці Васілю Літвінаву актывісты кампаніі “Выратуем Горадню ад разбурэньняў” сёньня перадалі зварот, які падпісалі 789 чалавек. У ім зьвяртаецца ўвага на парушэньні, дапушчаныя падчас рэканструкцыі цэнтральнай часткі Горадні.
Як паведаміў нам Павал Мажэйка, раней у абласную пракуратуру была накіраваная скарга ад некалькіх актывістаў. Праўда, пракуратура пераслала яе ў Міністэрства культуры.

Цяперашні зварот абгрунтаваны заканадаўча, утрымлівае спасылкі на дакумэнты, зазначыў спадар Мажэйка.

Сёньня да абеду каля дзесяці маладых актывістаў прыйшлі да паравога млына ў цэнтры гораду, які працягваюць разбураць. Дамаўляліся па тэлефоне. На месцы маладзёнаў чакалі дзьве міліцэйскія машыны, і актывісты мусілі рэціравацца.



Напалову зруйнаваны паравы млын канца ХІХ стагодзьдзя на вуліцы Міхася Васілька