Радыё Свабода .
“А я напісала, што прызнаю сваю віну ў тым, што скарысталася выказваньнямі Лукашэнкі наконт таго, што яму падабаецца палітыка Гітлера. Наконт таго, што ён кіруе крымінальнымі аўтарытэтамі, калі ён казаў, што яму дакладвалі, што за яго прагаласавала тры тысячы галоваў. Напрыклад, ён казаў: “Вось Шчаўлік не паводзіў сябе як трэба. Дзе цяпер Шчаўлік? Шукайце яго”. Я напісала, што ня буду абражаць прэзыдэнта, калі ён ня будзе сам сябе ганьбіць. Кіраўніца калёніі падскочыла, пачала крычаць: “А што такога кепскага ў Гітлеры!? Па крайняй меры ён “пастроіў” усю Эўропу!”. Нават яе падначаленыя былі шакаваныя”.
Палітвязень Кацярына Садоўская распавяла пра эпізод свайго знаходжаньня ў турме пасьля таго як выйшла на волю згодна з рашэньнем адміністрацыі жаночай калёніі і пастановай суду.”