Сяргей Астраўцоў, Горадня Дні памяці ахвяраў таталітарных рэжымаў у Горадні пройдуць з 26 да 29 траўня. Іх падрыхтавалі актывісты незарэгістраванага “Руху за Свабоду”.
Мяркуецца, што ў храмах гораду адбудуцца набажэнствы. 28 траўня за круглым сталом будзе абмеркаваная тэма “Ад беларусізацыі да Курапатаў”.
У абмеркаваньні маюць удзельнічаць сябры абласной асацыяцыі ахвяраў палітычных рэпрэсіяў.
У абмеркаваньні маюць удзельнічаць сябры абласной асацыяцыі ахвяраў палітычных рэпрэсіяў.