У цэнтры Горадні разбураюць стары паравы млын

Сяргей Астраўцоў, Горадня У Горадні разбураюць стары паравы млын на вуліцы Міхася Васілька. Прадстаўнік жыльлёва-камунальнай гаспадаркі Ленінскага раёну паведаміў, што ім даручылі гэта зрабіць гарадзкія ўлады, бо прынятае рашэньне аб разбурэньні гмаху з прычыны яго аварыйнага стану.
У адміністрацыі Ленінскага раёну Горадні Радыё Свабода паведамілі, што рашэньня аб тым, што будзе пабудавана на месцы паравога млына, пакуль няма. Раней да гарадзкіх уладаў зьвярталіся прадстаўнікі амбасады Літвы ў Беларусі з просьбай дазволіць ім выкупіць будынак старога млына. Яна плянавалі выкарыстаць яго для пашырэньня Генэральнага консульства Літоўскай Рэспублікі. Яно пакуль што месьціцца ў цокальным паверсе жылога дому.





За зьнішчэньнем яшчэ аднаго старасьвецкага будынку назіраюць маладыя актывісты руху “Выратуем Горадню ад разбурэньня”

• “Мастакі – супраць разбурэньня Горадні” 24.05.2007