Павал Севярынец можа хутка выйсьці на волю

Любоў Лунёва, Менск Адміністрацыя спэцкамэндатуры паведаміла палітвязьню, што 22 траўня адбудзецца суд, на якім будзе вырашацца пытаньне аб умоўна-датэрміновым вызваленьні былога лідэра "Маладога фронту". Павал Севярынец адбывае пакараньне ў вёсцы Малое Сітна Полацкага раёну за арганізацыю вулічных дэманстрацый пратэсту супраць фальсыфікацыі вынікаў выбараў і рэфэрэндуму 2004 году.
Паўла Севярынца разам зь Міколам Статкевічам пакаралі двума гадамі абмежаваньня волі.

Падрабязнасьці пазьней на сайце і ў вечаровым эфіры.

• Адзін дзень у сям’і палітвязьня (усе перадачы)

• Адзін дзень у сям’і палітвязьня Паўла Севярынца (фота+аўдыё)