МЗС пацьвердзіў тэрмін візыту Ахмадзінэжада

Радыё Свабода МЗС Беларусі сёньня пацьвердзіў тэрмін візыту ў Беларусь прэзыдэнта Ірану Махмуда Ахмадзінэжада — 21-22 траўня.
Паводле кіраўніка прэсавай службы Аляксандра Лукашэнкі Паўла Лёгкага, адбудуцца перамовы кіраўнікоў Беларусі і Ірану.

Іран, насуперак рашэньням Савету бясьпекі ААН, не спыняе сваю ядзерную праграму. Беларусь прадае ў Іран ўзбраеньне і вайскова-тэхнічнае абсталяваньне, што выклікае крытыку заходніх краін.

Аляксандар Лукашэнка наведваў Іран у сьнежні 2003 году і ў лістападзе 2006 году. А ў верасьні 2004 году адбыўся афіцыйны візыт у Беларусь тагачаснага прэзыдэнта Ірану Махамада Хатамі.