Любоў Лунёва, Менск Суд Савецкага раёну пакараў актывіста "Маладога фронту" Сержука Клюева штрафам на 20 базавых велічыняў (620 тысяч рублёў). Клюева затрымалі ўчора ўвечары, калі ён распаўсюджваў улёткі з заклікам прыйсьці 20 траўня ў парк Дружбы народаў, каб выказаць сваё стаўленьне да адмены льготаў студэнтам.
Ноч Сяржук правёў у пастарунку, міліцыянты абвінавацілі яго ў парушэньні закону аб масавых мерапрыемстваў. Суд пагадзіўся з абвінавачаньнем, пастанавіўшы, што ўлёткі распаўсюджваліся для правядзеньня акцыі, на якую ня быў атрыманы дазвол.