Любоў Лунёва, Менск Справу актывіста "Маладога фронту" Сержука Клюева разглядае судзьдзя Савецкага раёну Менску Аксана Ралява. Хлопца затрымалі ўначы супрацоўніцкі міліцыі Савецкага раёну за распаўсюд улётак.
У суд прыехаў супрацоўнік КДБ капітан Дзьмітры Сьвістун, які “курыруе” “Малады фронт”. Паплечнікі Сяржука лічаць, што КДБ цікавіцца, дзе ён узяў улёткі, а таксама прозьвішчамі моладзевых актывістаў, зь якімі ён дзейнічаў.