У Магілёве і Асіповічах адзначылі Дзень салідарнасьці

Радыё Свабода, Магілёў У Магілёве група грамадзкіх актывістаў з партрэтамі зьніклых і зьняволеных палітыкаў прайшла цэнтральнымі вуліцамі гораду.


Упершыню актывісты свой салідарны шлях прайшлі бязь пільнага нагляду міліцыянтаў.



Гэтым разам актывістаў перапынялі зьдзіўленыя мінакі і распытвалі пра матывы незразумелага для іх шэсьця. Удзельнікі акцыі падрабязна апавядалі пра зьніклых і зьняволеных палітыкаў, а таксама пра перасьлед уладамі актывістаў апазыцыі.

У Асіповічах на Дзень салідарнасьці актывісты вывесілі на вышцы мабільнай сувязі бел-чырвона-белы сьцяг. Ён заставаўся навідавоку да вечара, а потым яго зьняла пажарная каманда.