Радыё Свабода, Віцебск Дэлегаты абласнога форуму, які быў арганізаваны ў Віцебску Рэспубліканскім грамадзкім аб’яднаньнем "Пэрпэктыва", накіравалі да Аляксандра Лукашэнкі адмысловы зварот. Яна просяць адмяніць некаторыя нормы загаду №760 , якія, на іх думку, уціскаюць правы прадпрымальнікаў, іхных сем’яў ды наёмных работнікаў.
Апрача гэтага, у звароце гаворыцца пра неабходнасьць правесьці сустрэчу прадпрымальніцкага актыву з кіраўніцтвам краіны, каб дасягнуць "вырашэньня вострых праблем у сфэры малога бізнэсу."
Старшыня савету РГА "Пэрспэктыва" Анатоль Шумчанка падкрэсьліў, што прадпрымальнікі, у тым ліку і віцебскія, імкнуцца да канструктыўнага дыялёгу з уладамі. Аднак мясцовыя ўлады запрашэньне на прадпрымальніцкі форум праігнаравалі.
Да таго ж арганізатары форумы мелі вялікія праблемы з пошукам памяшканьня: гаспадары памяшканьняў ім адмаўлялі двойчы, прычым адміністрацыя гатэлю "Лучоса" паведаміла пра адмову за два дні да форуму, калі за арэнду залі ўжо былі пералічаныя грошы.
Урэшце прадпрымальнікі сабраліся ў прыватнай кавярні "Задыяк". Усяго ў абласным форуме ўзялі ўдзел каля 80-ці прадстаўнікоў малога бізнэсу.