Расейцы затрымалі парасят зь Беларусі

Радыё Свабода Россельхознадзор папярэдзіў нелегальны ўвоз у Расею парасят зь Беларусі.
Паводле Россельхознадзора, з 26 красваіка па 3 траўня супрацоўнікі ўпраўленьня па Пскоўскай вобласьці Расеі спынілі чатыры спробы ўвозу на расейскую тэрыторыю 125 парасят зь Беларусі.

Жывёлы перавозіліся ў аўтамабілях без адпаведных дазволаў беларускай дзяржаўнай вэтэрынарнай службы і Россельхознадзора.

Парасяты перададзеныя прадстаўнікам праваахоўных органаў Беларусі.