Паўла Красоўскага выклікалі на допыт

Любоў Лунёва, Менск Сьледчы Жодзінскай гарадзкой пракуратуры Васько выклікаў сёньня на допыт актывіста незарэгістраванай арганізацыі “Малады фронт” Паўла Красоўскага.
Позву ў пракуратуры Павал Красоўскі атрымаў сёньня а 6-й раніцы. Ягоныя паплечнікі не выключаюць, што Красоўскі можа быць падазраваным у крымінальнай справе, якую распачаў КДБ супраць “Маладога фронту” за ўдзел у незарэгістраванай арганізацыі.

На мінулым тыдні сьледчыя КДБ у Менску і розных гарадох Менскай вобласьці дапыталі каля двух дзясяткаў актывістаў “Маладога фронту”. Сьледчыя цікавіліся структурай абласной арганізацыі, а таксама дзейнасьцю Паўла Красоўскага, Насты Азаркі, Дзяніса Карнова і Івана Шылы.