Пачаліся праверкі ў рэстаранах з мэтай зьнізіць цэны

Радыё Свабода Камітэт дзяржаўнага кантролю пачаў шырокамаштабныя праверкі рэстаранаў і кафэ. Такім чынам выконваецца распараджэньне прэзыдэнта з мэтай праверыць абгрунтаванасьць цэнаў у рэстаранах і знайсьці рэзэрвы для іх зьніжэньня.
У канцы 2006 году зьявілася распараджэньне Міністэрства гандлю, у якім рэстаранам было рэкамэндавана паменшыць порцыі, каб наведнікі не плацілі за тое, чаго нібыта ня могуць даесьці. На цэны, аднак, гэта ніяк не паўплывала. А ў лютым менскія ўлады павялічылі падатак на паслугі рэстаранаў – ад 5 да 10 працэнтаў. У выніку цэны зноў вырасьлі, - піша “Ежедневник“.

Як піша выданьне, адным з варыянтаў выкананьня распараджэньня прэзыдэнта стане абмежаваньне імпарту прадуктаў для рэстаранаў