Алесь Дашчынскі У Менску сёньня прайшла “маёўка”, якую зладзілі прадстаўнікі левых апазыцыйных партыяў. Іх падтрымалі іншыя апазыцыйныя сілы. Сталічныя ўлады дазволілі правядзеньне збору ў парку Дружбы народаў, што ля плошчы Бангалор. Там адбыўся мітынг з удзелам палітыкаў, прадстаўнікоў прафсаюзных рухаў і вядомых артыстаў.
Удзельнікі акцыі пасьля 11.00 пачалі зьбірацца ля будынку прэзыдыюму Акадэміі навук, каб разам пайсьці на Бангалор, але збор у гэтым месцы быў несанкцыянаваны. Міліцыя выціснула людзей з пляцоўкі ля Акадэміі. Удзельнікі акцыі ходнікамі рушылі да афіцыйнага месца правядзеньня “маёўкі”.
На вуліцы Акадэмічнай супрацоўнікі міліцыі схапілі двух удзельнікаў акцыі — сябра Партыі камуністаў беларускай Аляксандра Дзенісенку й Яўгена Мяліка зь Берасьця й запіхнулі ў міліцэйскую машыну. Аднак празь некалькі хвілінаў іх адпусьцілі.
Удзельнік акцыі Сяргей Вакуленка:
“Чалавек прыехаў зь Берасьця, беспартыйны, ён фатаграфаваў, калі запіхвалі ўва ўазік Аляксандра Дзенісенку. Ён зьняў, і далі каманду, каб гэтага чалавека затрымалі. І яго пагрузілі ў машыну сілай”.
Яўген Мялік пасьля вызваленьня апавёў некаторыя дэталі:
“Калі пачалася ўся гэтая сутычка, я дастаў фатакамэру і пачаў запісваць. Падышоў да мяне міліцыянт, піхнуў у жывот дастаткова моцна. Потым сказаў сваім падначаленым, каб мяне пасадзілі. Там крычалі па рацыях: выпускайце і ўсіх на плошчу Бангалор, усіх у аўтобус, усіх прыбірайце адтуль, усіх людзей трэба прыбраць адтуль”.
Актывісты ПКБ Сяргей Вазьняк, Аляксей Елісееў і Віктар Кавалькоў адмовіліся сесьці ў аўтобус. Тады міліцыянты запіхнулі іх у спэцмашыну й сказалі, што пешкі ісьці не дадуць і павезьлі ў пастарунак. Але з рацыі паступіла каманда адвезьці іх на Бангалор.
Ад Акадэмічнай вуліцай Сурганава шэсьце накіравалася ў парк Дружбы народаў. Да яго далучыліся дэманстранты, якія сабраліся каля Акадэміі мастацтваў. Міліцыянты забаранялі разгортваць сьцягі й транспаранты, але потым зьявіўся бел-чырвона-белы сьцяг. Сябры “Маладога фронту” разгарнулі расьцяжку “Рукі прэч ад ільготаў!”.
Уладзімер Сяргееў:
“Я працую на МТЗ. Я выступаю за адмену кантрактнай сыстэмы. Як маладафронтавец я ўдзельнічаю ў гэтым сьвяце, бо я хачу абараніць маці нашага лідэра Тацяну Севярынец, якая звольненая з працы. Вось менавіта з гэтай кантрактнай сыстэмай — там палітычныя прычыны”.
Індывідуальныя прадпрымальнікі выступілі супраць указу прэзыдэнта №760, якія забараняе скарыстоўваць наёмную працу.
Прадпрымальнік Андрэй Шэўчык:
“Паводле Канстытуцыі хачу працаваць, а не паводле ўказаў прэзыдэнта, якія парушаюць Канстытуцыю”.
Сябры БСДП (Грамада) прыйшлі на Бангалор асобнай калёнай, калі ўжо мітынг пачаўся. Яны несьлі расьцяжку “Свабоду Казуліну!”. Актывіст БСДП (Грамада) Алесь Стральцоў:
“Мы вырашылі на плошчы Банаглор абысьці кругам, каб гэта прыгожа выглядала, і таму падыходзім на пяць хвілін пазьней. Вось нас сустракаюць, як вы бачыце, мітынг перапыняецца. Чакаюць нас, абвяшчаюць, што падыходзіць “Грамада”. Як вы бачыце, каля 200—300 чалавек і каля 80 сьцягоў”.
Міліцыя не дазволіла ўдзельнікам "маёўкі" сабрацца ў раёне Акадэміі навук
Да Бангалору ішлі з аркестрам, як на першатравеньскіх дэманстрацыях
Сацыял-дэмакраты былі аднымі з найбольш актыўных удзельнікаў акцыі

Вызваленьне палітвязьняў – адзін з асноўных лёзунгаў сёлетняй "маёўкі"
Камуністы і прафсаюзы вылучалі агульныя патрабаваньні
Фота А.Дашчынскага