У Менску ўшануюць памяць ахвяраў камуністычнага тэрору

Альгерд Невяроўскі, Менск 29 красавіка прадстаўнікі аргкамітэту па ўшанаваньні памяці ахвяраў сталінскіх рэпрэсіяў ускладуць кветкі і запаляць сьвечкі каля мэмарыяльнага знаку ў парку Чалюскінцаў. Такая ж акцыя адбудзецца ў Курапатах.
Такія акцыі адбываюцца сёлета 29-га дня кожнага месяца. Гэткім чынам іх удзельнікі адзначаюць 70-годзьдзе вялікага тэрору 1937 году. Акцыя ў парку Чалюскінацаў пачнецца а 15 гадзіне.