Магілёўшчына: актывіста АГП з Круглага будуць судзіць

Радыё Свабода 3 траўня ў Круглым пачнецца суд паводле пазову Круглянскага выбаркаму супраць актывіста Аб’яднанай грамадзянскай партыі Аляксандра Булаўкіна.
Выбаркам абвінавачвае актывіста ў падробцы подпісу старшыні сходу суполкі АГП, які вылучыў яго на кандыдата ў дэпутаты Круглянскага райсавету.

Актывіст АГП адкідвае абвінавачаньні ў падробцы подпісу і лічыць іх правакацыяй. Ён лічыць, што мясцовая ўлада такім чынам спрабуе дыскрэдытаваць партыйную суполкі ў вачох круглянцаў.