Радыё Свабода Штогадовае пасланьне Аляксандра Лукашэнкі камэнтуе лідэр Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька, які цяпер знаходзіцца ў Чарнобыльскай зоне
"Мне падаецца, што пасланьне адметна не адрозьніваецца да таго, што чуюць людзі цягам 13 гадоў. Лукашэнка прадстаўляе сытуацыю каляровай, але яна не такая. Адсюль, з Брагіна, яна бачыцца іншай.
Мы размаўляем зь людзьмі, і яны ўзгадваюць, калі іх зганяюць на сустрэчы з Лукашэнкам. А калі зь імі гаворыш, яны кажуць пра забраныя ільготы, і пра мінімальную дзяржаўную дапамогу. А каб атрымаць гуманітарную дапамогу школе ці музэю, трэба ісьці па дазвол да намесьніка начальніка па ідэалёгіі. Таму гэтыя праблемы застаюцца і з кожным годам выпінаюцца.
Што да заяваў, нібыта ў Лукашэнкі няма рахункаў і ён самы бедны чалавек Беларусі – гэта ня так. Рэчы трэба называць сваімі імёнамі: Аляксандар Рыгоравіч, паводле тэрміналёгіі й ацэнак, якія прынятыя ў СНД, ёсьць беларускім алігархам, прычым адзіным. Ён сканцэнтраваў у сваіх руках палітычную ўладу, і кантралюе дзяржаўны і ценявы бюджэты. Пра гэта ня раз гаварылася, і ніхто гэтага не абверг.
Тое, што няма рахункаў непасрэдна на прозьвішча Аляксандра Рыгоравіча Лукашэнкі, так ён на папярэдняй прэсавай канфэрэнцыі казаў: “знайдзіце дурня”. Які ж дурань будзе адкрываць на сваё імя? Але ёсьць схемы, якім чынам накіроўваць гэтыя фінансавыя плыні. І гэтыя плыні ў Беларусі кантралюе Аляксандар Лукашэнка. Гэта факт, які ня трэба даказваць Бушу ці каму-небудзь з беларускай апазыцыі.
Што тычыцца прадпрымальнікаў... Калі паглядзець, то на целе беларускага прадпрымальніцтва (асабліва дробнага) ёсьць пятля, якую можна сьмела назваць Лукашэнка. Таму, што тыя ягоныя ўказы й дэкрэты, толькі пагаршаюць сытуацыю прадпрымальнікаў. І з кожным годам іх колькасьць фізычна зьмяншаецца".